Тралейбусы, якія спыніліся ў раёне чыгуначнага вакзала / Еўрарадыё

Сур’ёзная аварыя адбылася ў цэнтры Мінска каля 7:00. На скрыжаванні вуліц Ленінградскай і Бабруйскай каля чыгуначнага вакзала абарвалася тралейбусная лінія. Пры гэтым ледзь не паваліўся адзін са слупоў. На месцы аварыі працавалі рамонтныя брыгады, перадае Еўрарадыё.

Як інфармуе «Мінсктранс», у выніку аварыі тралейбусы маршрутаў №№3, 16, 30 рухаліся да разваротнага кальца «Фабрыка «Камунарка», тралейбусы №№5, 6, 20 ішлі па вуліцах Маякоўскага, Аранскай, Партызанскім праспекце, вуліцах Кашавога і Дзянісаўскай. Аўтобус маршруту №79 быў пушчаны па вуліцы Бабруйскай, праспекце Незалежнасці, вуліцы Свярдлова.

У цэнтры Мінску абарвалася тралейбусная лінія
Фота з сайта Еўрарадыё