У «Народнай Волі» за 26 снежня была інфармацыя пра тое, што Беларуская сацыял- дэмакратычная партыя (Грамада) вызначыла аж 35 сацыяльных праблем, якія неадкладна павінны вырашацца ўладамі. У рэдакцыйным бліц-каментарыі падкрэслівалася: гэта добра, што партыю хвалюе сітуацыя, якая складваецца ў краіне. Але цікава ведаць, якія канкрэтныя варыянты вырашэння праблем прапануюць самі партыйцы.

11 студзеня мы друкуем артыкул кандыдата эканамічных навук П.Мігурскага. Як сябра БСДП (Грамада) ён практычна агучвае погляд партыі на вырашэнне такой архіважнай праблемы, як вывядзенне эканомікі краіны на больш высокі ўзровень. Чытачы маюць  магчымасць уключыцца ў дыскусію і са старонак газеты выказаць сваё бачанне шляхоў, па якіх павінна ісці Беларусь у бліжэйшай перспектыве…

Поўны тэкст артыкула кандыдата эканамічных навук Пятра Мігурскага чытайце ў газеце «Народная Воля» за 11 студзеня