
Магчыма, руіны млына памятаюць адну вельмі шчымлівую легенду пра каня, які аднойчы закульгаў…
Гуляем па маляўнічых мясцінах, што побач з вёскай Узла, якая недалёка ад Мядзеля.
“Людзі, памятаючы, якім конь быў працаўніком, вырашылі не пазбаўляць яго жыцця.
Так конь і цягаўся ад двара да двара… Але аднойчы ён зайшоў на млын, што побач з вёскай.
Сабраўшы з зямлі ўсё прасыпанае зерне, конь прызвычаіўся развязваць мяшкі і красці зерне адтуль.
Але млынар не пакараў каня. Ён кемлівую жывёлу выкарыстаў на сваю карысць.
Так потым і казалі: “А давай паедзем да таго млына, дзе конь умее сам мяшкі развязваць”. Праз нейкі час каня не стала.
Удзячны млынар хавае каня на беразе ракі, недалёка ад млына. Ставіць слуп, на які прыбівае чатыры падковы”.
Час знішчыў магілу каня, даўно памёр млынар. Да і млын, самі бачыце, у якім стане.
Аўтар праекта “Нашы руіны” Уладзімір Цвірка.
Фота аўтара.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!