14 студзеня народнаму мастаку Беларусі Васілю Шаранговічу споўніцца 80. Самы незвычайны падарунак ён атрымаў з роднай Мядзельшчыны – там у курортным пасёлку Нарач нядаўна адкрылася яго персанальная мастацкая галерэя. Так землякі адзначылі заслугі першага рэктара Беларускай акадэміі мастацтваў, які выхаваў цэлую плеяду таленавітых вучняў, класіка айчыннай графікі, які 35 разоў станавіўся пераможцам конкурсаў кніжнай ілюстрацыі. Паважны юбілей – добрая нагода
азірнуцца на пройдзены шлях, прыгадаць цікавыя падзеі, падсумаваць зробленае…

«На візітоўцы – шляхціць з турыным рогам»

– Васіль Пятровіч, ваш бацька быў кавалём. А не казаў ён вам: сынку, бяры ў рукі молат, хіба пэндзлем на хлеб заробіш?

– Не, ніхто мяне не адгаворваў ад намеру стаць мастаком. А ў кузні я бацьку дапамагаў яшчэ школьнікам. Праўда, молат важыў 20 кілаграмаў, я яго падняць не мог, то за горнам прыглядаў. Думаю, што бацькі былі задаволены дзяцьмі – мы ўсе чацвёра атрымалі вышэйшую адукацыю. Хіба імя маё – Васіль – маме спачатку не падабалася. Яна хацела мяне Генадзем назваць. Але пакуль у далёкім 1939 годзе падвыпіўшыя сваты прабіваліся праз снежныя сумёты ў царкву ў Мікасецку, забыліся імя немаўляці. Бацюшка пытаўся-пытаўся, ды, так і не дапытаўшыся, прапанаваў назваць Васілём – гэтак па святцах выходзіла. Так і назвалі. А ў нас сусед Васіль быў – па мянушцы Баран. Ну, маці на хрэсьбінах са злосці і кінула: «Баран да барана – будзе чарада». Потым гадоў дваццаць сусед з бацькамі не размаўляў, памірыліся, калі я ўжо студэнтам быў…

Інтэрв’ю з Васілём Шаранговічам чытайце ў газеце «Народная Воля» за 11 студзеня