Будучыя навуковыя адкрыцці, медыцынскія распрацоўкі і нават творы мастацтва загаддзя прафінансуюць
Фота носіць ілюстрацыйны характар

Прэзідэнцкія гранты будуць прадастаўлены 103 работнікам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры, передае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 студзеня.

Сродкі выдзеляць на правядзенне даследаванняў і распрацовак у галіне фізіка-матэматычных, тэхнічных, медыцынскіх, біялагічных, хімічных, сельскагаспадарчых, эканамічных навук. Гранты таксама накіруюць на павышэнне якасці навучання вучняў і студэнтаў за кошт распрацоўкі і прымянення новых методык, сучаснага вучэбна-метадычнага забеспячэння, падрыхтоўку ўдзельнікаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд.

Акрамя таго, будзе падтрымана распрацоўка новых метадаў дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі ў кардыялогіі, хірургіі, эндакрыналогіі, анкалогіі, анестэзіялогіі, гастраэнтэралогіі, педыятрыі і алергалогіі. Грашовыя сродкі выдзеляць і на стварэнне твораў мастацтва, правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў, рэалізацыю наватарскіх праектаў, што будзе садзейнічаць развіццю беларускай культуры і папулярызацыі яе дасягненняў, захаванню нацыянальных духоўных традыцый.