9 студзеня суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска вынес смяротны прысуд Аляксандру Асіповічу, які 20 ліпеня 2018-га жорстка забіў 26-гадовую Крысціну і 27-гадовую Алесю. Менавіта такі прысуд прасіла для абвінавачанага прокурор.

У сваім апошнім слове Асіповіч сказаў, што цалкам усведамляе тое, што адбылося. «Што магло мяне справакаваць на такія дзеянні, я не ведаю. Сам я чалавек добры і сентыментальны», — сказаў мужчына.

Целы дзяўчат былі знойдзеныя ў ванным пакоі ў кватэры 36-гадовага Аляксандра Асіповіча, які незадоўга да трагедыі выйшаў з турмы. Абвінавачванне сцвярджае, што адной ахвяры мужчына нанёс 77 удараў малатком і рукамі, у другой дзяўчыны налічылі 16 ран, амаль усе — на галаве і шыі. Крысціна і Алеся пазнаёміліся з Аляксандрам у кавярні. Па словах знаёмай Крысціны, дзяўчына забылася на працы ключы, таму разам з Алесяй паехала дадому да Асіповіча. У кватэры паміж дзяўчатамі і мужчынам адбыўся канфлікт. Крысціна і Алеся зачыніліся ў ваннай пакоі, адна з іх патэлефанавала ў міліцыю, але не назвала дакладны адрас. Калі праваахоўнікі знайшлі ў кватэру, дзяўчыны былі ўжо мёртвыя. Асіповічу выставілі абвінавачванне па артыкуле 139 КК «забойства двух і больш асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю».

Да абвяшчэння прысуду абвінавачаны сказаў, што часткова прызнае віну. Ён лічыць, што дзяўчаты нешта падмяшалі яму ў алкаголь — так ён апраўдвае свае дзеянні. Таксама Асіповіч кажа, што «не расчляняў дзяўчат». На пытанне, ці будзе абскарджваць ён любы прысуд, адказаў так: «Не, не любы. Сёння паглядзім».

Асіповіч трымаўся ўпэўнена, але ў голас у яго дрыжаў, а ў вачах праступалі слёзы. Яго сваякі сядзелі на другі лаве, некаторыя з іх плакалі. Падчас абвяшчэння прысуду мужчына глядзеў на падлогу і знешне ніяк не адрэагаваў.

Ён будзе абскарджваць прысуд. «Буду спадзявацца толькі на сябе», — кажа асуджаны. Пасля абвяшчэння прысуду адзін з пацярпелых сказаў Аляксандру: «У пекле ты згарыш, мразь».