Старадаўні абрад з Воранаўскага раёна, гарбата з зёлак, народныя забавы і танцы: «Тры каралі» ў Беларусі

Адно з галоўных святаў каталіцкага календара, якое адзначаецца 6 студзеня, ў народзе мае назву «Тры Каралі». Яно вядомае яшчэ як «Тры мудрацы» ці «Цары з Усходу».

Згодна з хрысціянскімі традыцыямі, існавала група вешчуноў, якія наведалі Ісуса пасля ягонага нараджэння, каб прынесці яму дары ў выглядзе золата, ладана і мірры. Яны з’яўляюцца традыцыйнымі пэрсанажамі ў святкаванні Калядаў і важнай часткай хрысціянскай традыцыі.

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту зладзілі абрадавае мерапрыемства «Тры каралі». Правялі мастацкую рэканструкцыю свята на падставе этнаграфічных звестак, пераробленых на сучасны лад з інтарактыўнымі элементамі.

Наведвальнікі даведаліся, як святкавалася гэтая традыцыя на Беларусі.

Гасцям прадставілі рэканструкцыю каляднага абыхода «Тры Каралі» згодна традыцыі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці, таксама быў паказ лялечнага тэатра – Батлейкі. Усіх удзельнікаў частавалі гарбатай з зёлак.

Можна было патанчыць, змайстраваць ляльку-абярэг і ў волю нагуляцца.

Напрыканцы гасцей чакаў святочны канцэрт з удзелам фальклорных калектываў.

Старадаўні абрад з Воранаўскага раёна, гарбата з зёлак, народныя забавы і танцы: «Тры каралі» ў Беларусі

Старадаўні абрад з Воранаўскага раёна, гарбата з зёлак, народныя забавы і танцы: «Тры каралі» ў Беларусі

Старадаўні абрад з Воранаўскага раёна, гарбата з зёлак, народныя забавы і танцы: «Тры каралі» ў Беларусі

Старадаўні абрад з Воранаўскага раёна, гарбата з зёлак, народныя забавы і танцы: «Тры каралі» ў Беларусі

Старадаўні абрад з Воранаўскага раёна, гарбата з зёлак, народныя забавы і танцы: «Тры каралі» ў Беларусі

Старадаўні абрад з Воранаўскага раёна, гарбата з зёлак, народныя забавы і танцы: «Тры каралі» ў Беларусі

Старадаўні абрад з Воранаўскага раёна, гарбата з зёлак, народныя забавы і танцы: «Тры каралі» ў Беларусі

Старадаўні абрад з Воранаўскага раёна, гарбата з зёлак, народныя забавы і танцы: «Тры каралі» ў Беларусі

Фота з сайта Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту: http://etna.by