У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла перавыданне аповесці “Міколка-паравоз”, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла перавыданне шырока вядомай аповесці народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова “Міколка-паравоз”.

Рэалістычны па характары твор, напісаны на аўтабіяграфічным матэрыяле, распавядае пра лёс беларускага хлопчыка Міколкі па мянушцы Паравоз, сына паравознага машыніста.

Па матывах аповесці Міхася Лынькова ў 1956 на кінастудыі Беларусьфільм быў зняты аднайменны фільм. Твор уключаны ў школьную праграму.