Аўтобус з беларускімі турыстамі трапіў у аварыю ў Польшчы
Фото: podkarpacka.policja.gov.pl

Аўтобус з беларускімі турыстамі трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне ў Польшчы, паведамляе паліцыя Падкарпацкага ваяводства.

ДТЗ адбылося каля 3.00 6 студзеня ў раёне мясцовасці Дамостава. Грузавік выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў легкавы аўтамабіль. Кіроўца аўтобуса з беларускімі турыстамі спрабаваў сысці ад сутыкнення з грузавіком – транспартны сродак апынулася ў кювеце.

У выніку аварыі загінулі вадзіцель легкавой машыны і яго жонка, двое іх дзяцей (2 і 11 гадоў) шпіталізаваны. Паводле інфармацыі паліцыі, ніхто з 56 чалавек, якія знаходзіліся ў аўтобусе, не пацярпеў.

Поделиться ссылкой: