Самацэвічы: царква ў пахаванай вёсцы. Фота

Што можа быць жахлівей кінутай хаты, могілак ці, нават, цэлай вёскі ды яшчэ ў мірны час? Можа! Пахаваная вёска!.. Вакол звычайны лес, а пад нагамі асфальт!? Сярод дрэў слупы электраперадач… Значыць, гэта колішняя вуліца…

Мы ў вёсцы Самацэвічы Магілёўскай вобласці.

Толькі рэшткі садоў ды жоўтыя вяргіні прыкладна паказваюць, дзе раней стаялі хаты, дзе гуло чалавечае жыццё.

Самацэвічы: царква ў пахаванай вёсцы. ФотаДалей трохі болей прасторы. Відаць, знаходзімся на плошчы. Злева за дрэвамі вялізны будынак царквы.

Самацэвічы: царква ў пахаванай вёсцы. ФотаТолькі дзякуючы “цару прыроды” адбылося такое… Здаецца, гэта першы храм, які не рады чалавеку.

Самацэвічы: царква ў пахаванай вёсцы. ФотаЯно і зразумела. Мала чарнобыльскага пачвара… Следам прыйшоў чалавек і… адгрыз усё, што толькі было можна ад яго цела…

Самацэвічы: царква ў пахаванай вёсцы. Фота…знявечыўшы канчаткова цыбуліны купалоў, убранства царквы, столь, падлогу… Нічога не спыніла сённяшніх вандалаў.

Самацэвічы: царква ў пахаванай вёсцы. ФотаТрухлявы масток сёння мяне яшчэ вытрымаў, прапусціў назад, каб я вярнуўся да сваёй хаты.

Самацэвічы: царква ў пахаванай вёсцы. ФотаЧытаў у храме “Ойца Наш”… Сцены адгукваліся рэхам. Але ў праломах столі маўчала высокае-высокае неба…

Аўтар праекта “Нашы руіны” Уладзімір Цвірка.

Фота аўтара.