Фото: пресс-службы МВД

Каля скульптуры гарадавога ў Мінску затрымалі актывістку Ніну Багінскую, якая павесіла на скульптуру плакат «Свабоду палітвязням». Акрамя яе затрымалі яшчэ траіх актывістаў, якія здымалі гэта на камеру. Як паспела паведаміць у Facebook адна з затрыманых – Надзея Батура – іх забралі ў пастарунак.

Сярод затрыманых таксама Алена Талстая, Максім Клімовіч. Да затрымання Багінская паспела падысці да помніка і павесіць на яго плакат «Свабоду палітвязням».

Амаль адразу да Багінскай падышоў міліцыянт і растлумачыў, што «на гарадавога нічога вешаць нельга». Актывістка перавесіла плакат сабе на шыю, але да яе падышлі яшчэ трое міліцыянтаў. Яны папрасілі актывістаў прайсці з імі. Чацвярых актывістаў павезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна.