
Вучні школ і студэнты разам напішуць кнігу пра тое, якой яны ўяўляюць родную краіну ў будучыні.
Рэспубліканскую акцыю «Пішам кнігу разам. Якой мы хочам бачыць нашу Беларусь праз 10 гадоў» праводзяць Міністэрства інфармацыі сумесна з Міністэрствам адукацыі. Прымеркавана ініцыятыва да 26-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, паведамляюць ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
Навучэнцам і студэнтам прапануецца ў 10-ці сказах уявіць, якой стане краіна праз 10 гадоў.
Удзельнікі акцыі павінны даслаць свае працы (з уласным фота ў дадатку) на электронную пошту Міністэрства інфармацыі uid@mininform.gov.by з пазнакай “Пішам кнігу разам”.
У выніку, абяцаюць у Міністэрстве інфармацыі, на падставе дасланых матэрыялаў выдадуць кнігу. Якой яна будзе, папяровай ці электроннай, стане вядома пазней.