Як правільна падаць
Фото с сайта: http://твойгород.com

У краіне больш чым за месяц ва ўстановы аховы здароўя звярнулася звыш 9,5 тысяч чалавек з галалёднымі і халадовымі траўмамі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

З 26 лістапада 2018-га па 1 студзеня бягучага года звярнуліся па дапамогу ў сувязі з халадовымі і галалёднымі траўмамі 9 567 чалавека. З іх шпіталізавана 928 чалавек, астатнія атрымалі дапамогу амбулаторна.

Пры гэтым галалёдныя траўмы атрымалі 9 403 чалавекі, халадовыя — 164.

Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя даюць парады, як пазбегнуць падзення і цяжкіх траўмаў у галалёд.

Па-першае, перасоўвацца на слізкім тратуары трэба павольна, кароткімі крокамі.

Па-другое, абутак павінен адпавядаць надвор’ю. Пажадана, каб падэшва была рабрыстай. Жанчынам на час галалёду лепш цалкам адмовіцца ад высокіх абцасаў і шпілек.

Важна

Пры падзенні нельга выстаўляць ў бакі рукі ці ногі, бо менавіта яны прымуць на сябе ўсю сілу ўдару. Неабходна згрупавацца, а падаць пажадана на бок, пазбягаючы падзення на спіну, удару патыліцай.