Даўно няма на свеце цыганскай «Мядзведжай акадэміі» ў Смаргоні і Міры, чые выпускнікі весялілі народ на святы. Забыліся імёны цыганскіх каралёў, якія спрабавалі кіраваць сваім неўтаймоўным народам. Прамінулі часы славутых кірмашоў у Зэльве, куды цыганы прыганялі цэлыя табуны пародзістых коней. Краіна Цыганія існуе толькі ў літаратурных творах…

Але вясёлы вандроўны народ жыве, займаецца звыклым для сябе рамяством, спявае свае цыганскія песні, вышэй за ўсё ставячы ўласную свабоду. Пра жыццё беларускіх рома мы сёння пагаворым з колішнім віцебскім настаўнікам, перакладчыкам Бібліі на цыганскую мову Вальдэмарам Калініным, які вось ужо 25 гадоў жыве ў Лондане.

Поўны тэкст размовы Міхася Скоблы з Вальдэмарам Калініным чытайце ў газеце «Народная Воля» за 4 студзеня