Галоўная ёлка краіны ўвайшла ў топ-5 самых высокіх ў краінах СНД
Фото Александра Побата

Па рэйтынгу, які склала аналітычнае агенцтва «ТурСтат», беларуская прыгажуня, што ўсталявана на Кастрычніцкай плошчы, дасягае 35 метраў у вышыню. Яна апынулася ў пяцёрцы самых высокіх навагодніх дрэваў сталіц СНД.

Ёлка на Кастрычніцкай аказалася роўнай сваёй калежанцы ва Узбекістане.

На першым месцы рэйтынгу — 38-метровая ёлка ў туркменскім Ашхабадзе, на другім — 37-метровая прыгажуня Азербайджана і ёлка, усталяваная ў сталіцы Арменіі.