На Новы год у сваёй навагрудскай кватэры загінуў бізнэсовец Сяргей «Француз» Коваль. Як піша блогер Антон Матолька, хутчэй за ўсё мужчына павесіўся.

Найбольшую вядомасць Ковалю прынёс хутар Літоўка пад Навагрудкам, аформлены ў духу фэнтэзі і казак. Не ўсім навакольным жыхарам падабалася аздабленне хутара, таму бізнэсоўца вінавацілі ў патуранні «чартаўшчыне», перадае Еўрарадыё.

Між тым, Літоўка атрымала заўважную папулярнасць сярод турыстаў.