Старадаўні беларускі абрад «Жаніцьба Цярэшкі» правялі ў Іркуцку

Іркуцкі Беларускі клуб «Крывічы» пазнаёміў жыхароў горада з цікавай беларускай традыцыяй правядзення пераднавагодніх тэматычных калядных Вячорак.

У абрадзе «Жаніцьба Цярэшкі» злучаны шматлікія кірункі — музыка, танец, песні, гульня, прадстаўленне. Удзельнікі забавы маюць магчымасць праявіць сябе ва ўсіх.

Дарэчы, «Жаніцьба Цярэшкі» — гэта старадаўні беларускі абрад, своеасаблівая жартаўлівая форма “сватаўства”, “жаніцьба” юнакоў і дзяўчат, мужчын і жанчын.

Падчас свята заўсёды гучаць жарты, беларускія народныя і калядныя песні. Хлопцы і дзяўчаты водзяць карагоды, танцуюць.

На старадаўнім беларускім свяце ў Іркуцку не бывае гледачоў! Але ўсе — «ад малога да вялікага» — удзельнічаюць у гульнявым тэатралізаваным дзеянні.

Прадстаўлены абрад быў вельмі распаўсюджаны на тэрыторыі пасялення беларускага племя «Крывічы», дагэтуль з’яўляецца абавязковым атрыбутам Калядная цыклу.

Сёння гульня «Жаніцьба Цярэшкі» дае выключную магчымасць шмат чаго даведацца пра старадаўнія абраднасці продкаў, а таксама ад душы павесяліцца, пажартаваць, выбраць свайго сардэчнага выбранніка і выказаць яму сваю ўвагу.