Аддзяленне гемадыялізу адкрылася ў цэнтральнай раённай бальніцы ў Драгічыне

30
Аддзяленне гемадыялізу адкрылася ў цэнтральнай раённай бальніцы ў Драгічыне
Фото с сайта: https://bestpeople.name

Спецыялізаваную медыцынскую дапамогу ў аддзяленні будуць атрымліваць пацыенты з хранічнай хваробай нырак з Драгічынскага і Іванаўскага раёнаў, паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі.

Драгічынскае аддзяленне гемадыялізу стала дзясятым па ліку ў Брэсцкай вобласці. Такія ж дзейнічаюць у медыцынскіх установах Брэста, Баранавічаў, Пінска, Івацэвічаў, Бярозы, Кобрына, Лунінца і Століна.

Дарэчы, у Драгічыне цяпер змогуць атрымліваць дапамогу і жыхары Бярозаўскага раёна.

«Прыярытэт працы Міністэрства аховы здароўя ў 2018-2020 гадах – уладкаванне міжрэгіянальных цэнтраў, што з’яўляецца прамым сведчаннем таго, што высокія тэхналогіі прыходзяць да жыхароў невялікіх раённых цэнтраў і сельскай мясцовасці», – гаварыў міністр аховы здароўя Валерый Малашка ў час адкрыцця аддзялення.

Поделиться ссылкой: