Міхась Скобла

Мяркуючы па накладах, кожная другая беларуская кніга не даходзіць нават да раённых бібліятэк, не кажучы пра вясковыя. На новыя кнігі (далёка не танныя) не хапае грошай, зарабляць якія бібліятэкі мусяць самі – праз гэтак званыя платныя паслугі. Каб выканаць даведзены аддзеламі культуры план па тых паслугах, бібліятэкаркі часам вымушаны скідвацца са сваіх мізэрных заробкаў. Што і казаць, сітуацыя ганебная – і з дзяржаўным абіраннем звышцярплівых бібліятэкарак, і з абнаўленнем фондаў.

Выпхнутыя з ласкі Мінкульту на жабрацкі цвінтар перыферыйныя бібліятэкі заўсёды з удзячнасцю прымаюць кніжныя навінкі ў дар. Думаю, калегі-пісьменнікі пацвердзяць: тое ўжо стала прыемным абавязкам аўтараў і выдаўцоў, якія зрэдку ў тыя бібліятэкі завітваюць.

Таму громам з яснага неба прагучала вестка, што бібліятэчныя сеткі трох абласцей – Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай – адмовіліся ад пераднавагодняга падарунка – пяцітомніка Святланы Алексіевіч «Галасы Утопіі». «Белгазпрамбанку», які выступіў у ролі шчодрага Дзеда Мароза, было патлумачана: кніг названай аўтаркі ў нас хапае, просім з намі клопату не мець.

Прызнацца, мне стала сорамна за бібліятэчных начальнікаў…

Поўны тэкст калонкі Міхася Скоблы чытайце ў газеце «Народная Воля» за 28 снежня

Поделиться ссылкой: