Сярод сяброў Купалы былі беларускія яўрэі-паэты, пісьменнікі, мастакі…
Фота са старонкі ў Фэйсбуку пасольства Беларусі ў Ізраілі

Купалаўскія чытанні прайшлі ля памятнага знака ў гонар народнага паэта Беларусі Я. Купалы на плошчы ў ізральскім Ашдодзе.

Інфармацыя аб гэтым размешчана на старонцы беларускага пасольства ў Ізраілі ў Фэйсбуку. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі мэрыя Ашдода, Ашдодскае аддзяленне Усеізраільскага аб’яднання выхадцаў з Беларусі і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль.

Мерапрыемства адкрыў прадстаўнік кіраўніцтва муніцыпалітэту Ашдода Элі Нахт, які зазначыў дасягнуты стан беларуска-ізраільскага супрацоўніцтва ў галіне культуры і падкрэсліў намер садзейнічаць яго далейшаму развіццю.

Сярод сяброў Купалы былі беларускія яўрэі-паэты, пісьменнікі, мастакі…
Фота са старонкі ў Фэйсбуку пасольства Беларусі ў Ізраілі

Пасол Беларусі Уладзімір Скварцоў расказваў пра шчырае стаўленне Янкі Купалы да людзей незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання. Так, пясняр, сярод блізкіх сяброў якога былі беларускія яўрэі-паэты, пісьменнікі, мастакі і скульптары, шмат твораў прысвяціў яўрэйскай тэматыцы. Пасол прачытаў урывак з незавершанай балады паэта “9 асінавых колляў”, распавядаючай пра тое, як падчас Вялікай Айчынай вайны мясцовыя жыхары-беларусы адмовіліся ўдзельніцаць у пакаранні яўрэяў і былі закатаваныя разам з імі.

Сярод сяброў Купалы былі беларускія яўрэі-паэты, пісьменнікі, мастакі…
Фота са старонкі ў Фэйсбуку пасольства Беларусі ў Ізраілі

Вершы Купалы чыталі таксама выхадцы з Беларусі Ала Нільсэн, Давід Грэнадзёр, Эфраім Шпрыц, Жанна Ягадзіна і Маргарыта Гур-Ар’е.

Намеснік старшыні гарадской кампаніі па культуры Віталь Слуцкі прачытаў зроблены сёлета ізраільскім паэтам Зэевам Гейзелем пераклад на іўрыт верша Я.Купалы “А хто там ідзе?”, які раней быў апублікаваны больш чым на 100 мовах свету.