
У беларускім скансэне правялі рэканструкцыю абрадавага свята “Першая, вялікая куцця”. Адбыўся таксама традыцыйны абыход двароў “Калядоўшчыкамі”, “Звяздарамі”. Моладзь і дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў зімовых забавах і гульнях.
Фоты ўзяты са старонкі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў Фэйсбуку.