Графік працы бальніц і паліклінік у выходныя і святочныя дні

79
Фота з сайта: newsbel.by

Па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, бальнічныя арганізацыі аховы здароўя будуць працаваць наступным чынам:

29 снежня – па суботнім графіку работы;

30 снежня – па графіку выхаднога дня;

31 снежня – па графіку працоўнага дня;

1 студзеня – па графіку выхаднога дня.

Графік працы амбулаторна-паліклінічных арганізацый аховы здароўя, арганізацый пералівання крыві, санітарна-эпідэміялагічных, аптэчных, медыцынскай тэхнікі, адмысловага тыпу і іншых:

22 снежня – па графіку працоўнага дня;

23 снежня – па графіку выхаднога дня;

24 снежня – па суботнім графіку работы;

25 снежня – па графіку работы ў святочны дзень;

29 снежня – па графіку працоўнага дня;

30 снежня – па графіку выхаднога дня.

31 снежня – па суботнім графіку работы;

1 студзеня – па графіку выхаднога дня.

У шпіталях на час святочных мерапрыемстваў прадугледжана вылучэнне рэзервовых ложкаў, забяспечаны неабходны запас крыві, кровазамяняльнікаў, лекаў, арганізаваны неабходныя дзяжурствы. Санслужбай правераны ўсе месцы правядзення святочных мерапрыемстваў.


Няма запісаў для адлюстравання