Аляксандр Класкоўскі

«Ніколі такога не было – і вось зноў». Гэты крылаты выраз колішняга расійскага прэм’ера Чарнамырдзіна надта ж пасуе да навіны пра стварэнне аргкамітэта дзеля святкавання стагоддзя ЛКСМБ, так бы мовіць, беларускага камсамола. Стоп, а што ж тады нядаўна, 29 кастрычніка, адзначалі з помпай? – спахопіцца чытач. Дзяржаўныя рупары трубілі акурат пра стагоддзе камсамола. Выстаўкі, канферэнцыі, вечарыны, канцэрты, урачыстыя сходы, казённая патэтыка…

Дык вось дакладваю: тое было стагоддзе ВЛКСМ, а дэ-факта – І з’езда РКСМ. Расшыфроўваю: расійскага камсамола.

Арганізатары святкавання той даты ў нас усяк стараліся замаскіраваць гэты слізкі момант, гэты прагін перад Масквой, цвердзілі пра стагоддзе камсамола, не ўдакладняючы якога. Цяпер шыла вылезла з меха…

Поўны тэкст калонкі Аляксандра Класкоўскага чытайце ў газеце “Народная Воля” за 26 снежня