Караблікі ў судзе Цэнтральнага раёна.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 22 снежня адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі з папяровымі караблікамі каля амбасады Расіі.

Нагадаем, увечары 26 лістапада да амбасады Расіі ў Мінску прыйшло каля дзесяці чалавек, пераважна з «Моладзі БНФ», якія ўсклалі на парапет агароджы папяровыя караблікі, афарбаваныя ў колеры ўкраінскага сцяга.

Такім чынам актывісты выказалі салідарнасць з украінскімі маракамі, абстралянымі і захопленымі ў палон у Азоўскім моры.

За акцыяй назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і вялі аператыўную відэаздымку.

Пазней некалькі ўдзельнікаў атрымалі па пошце пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Сярод іх Яўген Батура, Святлана Каваленка, Дзяніс Урбановіч, Сяргей Тарасенка і журналістка «Новага Часу Дзіяна Серадзюк, якая асвятляла акцыю.

Актывістаў, якія прынеслі папяровыя караблікі да пасольства Расіі, прысудзілі да вялікіх штрафаў
Святлана Каваленка, Яўген Батура, Дзіяна Серадзюк

Анатоль Лябедзька і Мікалай Казлоў выставілі ў судзе караблікі. Супрацоўнік міліцыі ў цывільным падыйшоў і забраў караблікі. Людзі паставілі новыя, жартуюць, што іх захапілі піраты.

Актывістаў, якія прынеслі папяровыя караблікі да пасольства Расіі, прысудзілі да вялікіх штрафаў

Актывістаў, якія прынеслі папяровыя караблікі да пасольства Расіі, прысудзілі да вялікіх штрафаў

Актывістаў, якія прынеслі папяровыя караблікі да пасольства Расіі, прысудзілі да вялікіх штрафаў
Дзяніс Урбановіч і Яўген Батура ў судзе. Фота: ПЦ «Вясна»

Святлана Калаенка прызнала, што ўсталявала тры караблікі. «Гэта не пікет, а акт салідарнасці. Я не лічу, што акт салідарнасці трэба санкцыянаваць», — патлумачыла яна.

Яна звярнула ўвагу суддзі, што за акт салідарнасці з людзьмі, сем’і якіх пацярпелі ў Кемерава, на людзей не складалі пратаколаў.

Пастанова суддзі: Святлана Каваленка — штраф 20 базавых велічынь, Яўген Батура — штраф 20 базавых велічынь, Дзіяна Серадзюк — штраф 20 базавых велічынь, усім роўна па 490 рублёў.

Суд на Дзянісам Урбановічам працягваецца.

* * *

Апроч гэтага, праваабаронцам стала вядома, што на некалькі непаўнагадовых актывістаў «Моладзі БНФ» таксама склалі пратаколы правапарушэнняў, якія перададзены для разгляду ў Адміністрацыйныя камісіі па месцы іх жыхарства.

Поделиться ссылкой: