Ці павінны плаціць тыя, каму «адвалілі бабла»?

319

Падчас нарады па пытаннях развіцця спорту Аляксандр Лукашэнка заявіў, што таленавітыя спартсмены могуць змяняць спартыўнае грамадзянства, але пры гэтым павінны заплаціць кампенсацыю.

«Папярэджваю катэгарычна: не дай бог за мяжу з’ездзе хоць адзін здольны спартсмен, – сказаў ён. – Адразу ж пойдзе па вертыкалі праверка, чаму з’ехаў. Мы нікога трымаць не збіраемся, але вы павінны заключыць з кожным дзіцём (бацькамі) дамову. Яны тут вырастаюць чэмпіёнамі, а едуць альбо ад нашай «бязглуздзіцы», альбо таму, што ім там, як вы кажаце, бабла адвалілі. Дык заплаці – гэта ў дамове павінна быць прапісана. Заплаці за сваю падрыхтоўку і будзь вольны. За гэтыя грошы мы падрыхтуем іншых.

Я гэта кажу не першы год. Але не дай бог гэта не будзе рэалізавана – мала не пакажацца ні старшыням федэрацый, ні назіральным саветам, ні выканкаму НАК, ні іншым».

Ці слушная такая прапанова? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да некаторых вядомых у спартыўных колах людзей…

Поўны тэкст артыкула Алеся Сівага чытайце ў газеце «Народная Воля» за 21 снежня.


Няма запісаў для адлюстравання