Пытанне візіту ў Беларусь Папы Рымскага Францішка па-ранейшаму не вырашанае. Гэта ў чарговы раз пацвердзіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, кіраўнік Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне, перадае Еўрарадыё.

«Сёлета мне шмат разоў давялося сустракацца з Папам, — кажа Кандрусевіч у інтэрв’ю тэлеканалу СТБ. — Увесь кастрычнік правёў у Рыме, таму што было чарговае пасяджэнне Сінода біскупаў. І так атрымалася, што мяне пасялілі ў той жа дом, дзе жыве Папа, таму мы сустракаліся падчас абеду, вячэры… Даводзілася нават ісці разам — ён пешшу заўсёды ідзе з дома святой Марфы ў залу Сінода… Мы закраналі гэтае пытанне. Ён нават сказаў: «Мяне прэзідэнт запрашаў». Спадзяюся. Пакуль што яшчэ пытанне не вырашана да канца, але відаць, што вельмі хацеў бы прыехаць».

Кандрусевіч лічыць, што кіраўніцтва краіны думае пра візіт пантыфіка.