Беразавец: рэшткі царквы. Фота

Яскравы прыклад таго, як не раз звярнуўшыся безвынікова за дапамогай да каго толькі можна, жыхары вёскі самастойна і як змаглі ўдыхнулі жыццё ў гэтыя каменныя руіны.

Мы ў вёсцы Беразавец, што пад Карэлічамі на Гродзеншчыне.

Валодалі гэтымі мясцінамі ў свой час прадстаўнікі знакамітых шляхецкіх родаў Кмітаў, а затым Радзівілаў. Гаспадарыў тут і ўнук Марылі Верашчакі.

Беразавец: рэшткі царквы. ФотаПабудавана святыня з цэглы ды камення ў 1880 г. У гады Першай сусветнай царква атрымала значныя пашкоджанні.

Беразавец: рэшткі царквы. ФотаАле здзекі над знявечаным храмам працягваліся і ў савецкі час. Згубіўшы веру ў Бога, ваяўнічыя атэісты тэхнікай сцягвалі купалы і “разрывалі” царкоўныя сцены.

Беразавец: рэшткі царквы. ФотаЧастка сцен засталася як папрок, як заўсёднае пытанне да нашчадкаў, ці дазволяць яны зноў такому паўтарыцца.

Беразавец: рэшткі царквы. ФотаУражвае другое. Як мясцовыя жыхары сёння імкнуцца не даць канчаткова памерці велічнаму храму. Сваімі рукамі, агульнай верай, еднасцю, адной мэтай паспрабавалі ўдыхнуць жыццё ў гэтае святое месца.

Беразавец: рэшткі царквы. ФотаІ маладыя, і старыя з задавальненнем успаміналі, як яны ўсе разам, і калі каму было зручна, выносілі з царквы смецце, высякалі хмызняк.

Беразавец: рэшткі царквы. ФотаПотым у храм насілі пясок, чысцілі сцены, садзілі кветкі. Казалі, што ў час набажэнняў ніколі не ішоў дождж!

І верыў я ім усім сэрцам, безагаворачна!

Ганаруся сваімі землякамі!

Аўтар праекта “Нашы руіны” Уладзімір Цвірка.

Фота аўтара.