Фото с сайта Slavdelo.dn.ua

Адпаведная цытата прыводзіцца ў сюжэце канала АНТ аб спартовай нарадзе 18 снежня.

Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Сяргей Рэпкін звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай стварыць спецыялізаваныя спартыўныя педагагічныя класы пры некаторых школах.

Лукашэнка: Калі мы ствараем прэферэнцыі пры паступленні… Трэба запісаць, што на ўсё жыццё«Я быў у школах, дзе вучацца [будучыя] студэнты-спартсмены. […] У спартоўцаў там сярэдні бал — 8,1! Яны матываваныя, [некаторыя] разумеюць, што спартыўных вынікаў у іх не будзе, але яны гатовыя стаць трэнерамі. Мы прапануем, каб былі педагагічныя спартыўная класы, каб яны праходзілі сумоўе і паступалі да нас [тыя, што] з высокім балам», — заявіў Рэпкін.

Лукашэнка звярнуўся з просьбай пракаментаваць такую прапанову да міністра адукацыі Карпенкі. Той адзначыў, што праблемы ў гэтым няма, толькі, маўляў, калі гаворка пра прэферэнцыі пры паступленні, то «трэба будзе ўнесці змены ў правілы прыёма».

Лукашэнка: Калі мы ствараем прэферэнцыі пры паступленні… Трэба запісаць, што на ўсё жыццёДалей слова ўзяў сам Лукашэнка.

Лукашэнка: Добра, толькі вы забылі сказаць, што 10-15 год пасля сканчэння ВНУ ён абавязкова, — а тое і 20 —павінен адпрацаваць.

Карпенка: Пяць, пяць год, Аляксандр Рыгоравіч.

Лукашэнка: Малавата. А чаму пяць? Усё жыццё! Мы ж уладкавалі яго ў акадэмію.

Карпенка: Цяпер па нарматыўцы пяць год ідзе.

Лукашэнка: Дык гэта нішто. Калі мы ствараем прэферэнцыі пры паступленні… Трэба запісаць, што на ўсё жыццё.