Грошы: ідэалогія беларускасці

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла дыскусія «Грошы як культурны артэфакт: месца дызайну ў гісторыі».

Аўтарка і навукоўца Ксенія Шталенкова прэзентавала манаграфію, прысвечаную дызайну беларускіх грошай. Грунтоўнае даследаванне ахоплівае перыяд 1917-2016 гг.

Грошы: ідэалогія беларускасці

Сярод экспертаў  быў Уладзімір Голубеў, дацэнт-laudatio праграмы “Візуальны дызайн і медыя” Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, сябар Беларускага саюза дызайнераў і Беларускага саюза мастакоў.
У кнізе прадстаўлены і параўнальны аналіз беларускіх рублёў з грашыма Літвы, Украіны, Польшчы і Расіі.

Падчас дыскусіі адзначалася, што грошы – найвялікшае вынаходніцва чалавецтва. Яны былі і застаюцца сродкам масавай інфармацыі, бо нясуць у сябе вельмі ёмкую і важную інфармацыю аб краіне, дзяржаве, народзе.

Грошы: ідэалогія беларускасціВядома, дзяржава можа існаваць без грошай, але грошай без дзяржавы быць не можа. Атрымаўшы стасус незалежнасці, Беларусь адразу стала фарміраваць свае грошы.

Цікава, што той “звярынец”, які быў выпушчаны 25 мая 1992 года, былі не грошамі, а шматразовымі купонамі. Мэта іх – абараніць спажывецкі рынак. “Зайчыкі” выступалі паралельна з банкнотамі  дзяржаўнага банка СССР. А Нацыянальны банк, выконваючы пастанову Прэзідыума Вярхоўнага савета, ствараў ужо сваю валюту. Мы маглі б мець грошы з выявамі людзей, а таксама манеты, на аверсе якіх была б Пагоня. Але абставіны склаліся так, што ў 1993 годзе Расія адазвала старыя грошы, і мы засталіся з “зайчыкамі”.

Сёння можна іранічна глядзець на намінальны рад, ад зайчыкаў да зубраў, але і гэта – перыяд нашай гісторыі. І яны – своеасаблівы сімвал самастойнасці.

На сучасных беларускіх грошах 2009 года знаходзяцца выявы архітэктурных аб’ектаў. На банкнотах — пазнавальныя будынкі кожнай з шасці абласцей Беларусі і горада Мінска. Грошы маюць апалітычны характар.

Грошы: ідэалогія беларускасціБеларускія памятныя манеты, пры вырабе якіх асноўны акцэнт робіцца на дызайн, неаднаразова адзначаліся на шматлікіх міжнародных конкурсах. Яны лічуцца аднымі з лепшых у свеце.

Імпрэза прайшла пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.