Вынікі апытанкі “Народнай Волі”: “Ці заняты Вы ў эканоміцы Беларусі?”

Некаторыя лічбы апошняй апытанкі, што на працягу тыдня “вісела” на нашым сайце, здзівілі.

Станоўча на пытанне “Ці заняты Вы ў эканоміцы Беларусі?” адказала 34% рэспандэнтаў. Многа гэта ці мала? Падаецца, не шмат. Але ўсё адносна…

Адказ “Не” далі 24%. І гэта даволі вялікая лічба. Магчыма, так адказвалі і тыя наведвальнікі сайта, якія не з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі і не пражываюць у краіне. Па статысцыцы, штодзень на www.nv-online.info заходзяць госці з Германіі, ЗША, Расіі, Канады, Украіны, Чэхіі, Францыі, іншых краін.

24% апытаных прывыклі заўсёды разлічваць толькі на ўласныя сілы. І гэта добра! Шмат людзей знойдуць выйсце нават з самага цяжкага становішча. Спадзяемся, рашэнні, якія прымаюць такія індывідуалы, правільныя. Ні ў якім разе не звязаныя з крыміналам.

Апошні варыянт адказу падаваўся з гумарам. Відаць, з гумарам 18% рэспандэнтаў і паставіла “птушачку” побач з адказам “Нашы погляды з дзяржструктурамі на гэтае пытанне не супадаюць”.

Дзякуй усім, хто прыняў удзел у апытанні!