Як гродзенскі студэнт зарабляе грошы

225

Кірыл Казакевіч – студэнт эканамічнага факультэта Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта. Акрамя гэтага ён прыватны прадпрымальнік, які запусціў у Гродне незвычайны праект, звязаны з паслугамі насельніцтву, – стварыў кампанію па вынасе смецця з кватэр. Праект стаў магчымым тады, калі некалькі гадоў таму амаль ва ўсіх жылых дамах Гродна заварылі смеццеправоды. Людзі прывыклі, што смецце можна выкінуць адразу за дзвярыма кватэры, а зараз трэба прайсці 10-20 метраў, а то і ўсе сто.

«А калі вось такое дрэннае надвор’е, ты прыйшоў з працы, і табе ўжо не хочацца цягнуцца зноў на двор, а смецце вывальваецца з вядра…» – разважае Кірыл. І прапаноўвае выносіць смецце за 7 рублёў у месяц. Напачатку кожны жылец дома выстаўляе смецце каля дзвярэй у канкрэтны час, і на працягу тыдня пакеты штодня выносяцца бясплатна. Калі чалавеку спадабаецца такая паслуга, з ім заключаюць дамову, і працэс пайшоў…

Поўны тэкст артыкула аб тым, як гродзенскі студэнт, не ўкладваючы ніякіх сродкаў, пачаў падлічваць прыбытак, чытайце ў газеце “Народная Воля” за 18 снежня

Поделиться ссылкой: