У Нясьвіжы мужчына «ўчыніў самагубства» ў міліцэйскай машыне

153
Фота: Радыё Свабода

Ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкаму Свабодзе паведамілі, што праводзяць праверку самазабойства грамадзяніна ў міліцэйскай машыне ў Нясьвіжы. Праверка ўжо «на стадыі завяршэньня». Расьсьледаваньнем сьмерці затрыманага займаецца Сьледчы камітэт.

У канале Telegram была распаўсюджаная інфармацыя, што ў Нясьвіжы нібыта расьсьледуецца забойства хлопца супрацоўнікамі міліцыі. У паведамленьні гаворыцца, што пасьля забойства міліцыянты імітавалі самагубства хлопца ў міліцэйскай машыне.

«Гэта інфармацыя адназначна не адпавядае сапраўднасьці. Гаворка ідзе пра суіцыд, а не пра забойства. Вышуковы аддзел Нясьвіскага раёну праводзіць праверку. Унутраная праверка ў нас таксама праводзіцца, яна на стадыі завяршэньня. Але інфармацыя пра забойства трактуецца няправільна. Мы адразу гэта трактавалі як суіцыд», — сказаў карэспандэнту Свабоды прадстаўнік Мінскай абласной міліцыі Яўген Сачэк.

У такіх выпадках абавязкова праводзіцца праверка, сказалі ў міліцыі.

«Суіцыд адбыўся ў службовай міліцэйскай машыне. Гэта так. Гэта было каля двух тыдняў таму».

Поделиться ссылкой: