Міхась Скобла

У свой час Уладзімір Маякоўскі, названы Сталіным найлепшым і найталенавіцейшым паэтам савецкай эпохі, настойліва раіў юнакам «делать жизнь с товарища Дзержинского». У 1927 годзе гэты заклік успрымаўся з уласцівым таму часу энтузіязмам – як і плакатныя вершы таго самага аўтара пра «чырвонаскурую пашпарціну» і самыя непрамакальныя ў свеце савецкія галёшы.

Яшчэ нядаўна здавалася, што якраз галёшы з усяго вышэйназванага самыя жывучыя – і пашпартоў тых даўно няма, і гарласты паэт сам сябе надзейна пахаваў пад пірамідай рыфмаваных лозунгаў. Нават «бронзы мнагапуддзе» і тое не ўстаяла – помнік Дзяржынскаму на Лубянцы знеслі і адправілі на пераплаўку.

Пераплаўленаму ў домне гісторыі зноў ускараскацца на пастамент надзвычай складана. Метал пайшоў не той якасці, ды і ранейшых ідэалагічных падпорак няма. Каб вярнуць такому помніку былую веліч, патрэбны хітрамудрыя алхімікі і папіхачы з бульдозернай сілай. Як ні дзіўна, такія алхімікі знайшліся. У Гродне, у дзяржаўнай гімназіі №6. А папіхачом выступіла абласное ўпраўленне КДБ…

Поўны тэкст калонкі Міхася Скоблы чытайце ў газеце «Народная Воля» за 18 снежня