Фото из открытых криниц

13-га сьнежня ў Брусэлі пачалося 6-е пасяджэньне каардынацыйнай групы Беларусь — Эўразьвяз, паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Сярод шэрагу тэмаў, якія абмяркоўваюцца, ёсьць і пытаньне аб спрашчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі.

Паводле Анатоля Глаза, Беларусь зацікаўленая ў падпісаньні дамовы аб спрашчэньні візавых працэдур з Эўразьвязам, паведамляе Радыё Свабода.

«Дзякуючы сур’ёзнай працы мы дамагліся, што беларускія грамадзяне цяпер могуць атрымліваць візы ў краіны Эўразьвязу ня толькі ў візавых цэнтрах, але і ў амбасадах краін ЭЗ, якія знаходзяцца ў Беларусі», — сказаў Глаз.

Хто затрымлівае падпісаньне дамовы?

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі заявіў, што «перамовы працягваюцца, і толькі адна з 28 краін Эўразьвязу хоча ператварыць гэты працэс у нейкую гульню ў адны вароты».

«Я хачу сказаць, што калі гэтае пагадненьне будзе падпісанае, то колькасьць візаў, якія будуць выдавацца грамадзянам Беларусі, не павялічыцца, а зьменшыцца за кошт таго, што будзе выдавацца больш шматразовых. І толькі адна краіна з 28 лічыць, што колькасьць візаў, якія будуць выдавацца грамадзянам Беларусі, павялічыцца».

На пытаньне, якая гэта краіна, ці ня Польшча, Анатоль Глаз ня даў адказу.

Поделиться ссылкой: