Павел Севярынец. Фота Ілля Дабратвор

Суд пакараў Паўла Севярынца і Сяргея Аннянкова за нібыта непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Як паведамляе belsat.eu, Павел Севярынец асуджаны на 49 базавых велічыняў (1200 рублёў 50 капеек), Сяргей Аннянкоў – 38 базавых велічыняў (931 рубель).

На судзе затрыманыя сведчылі, што ніякага непадпарадкавання не было. Тым больш, што затрымалі палітыкаў супрацоўнікі ДАІ. Але суддзя вырашыў іначай.

Палітыкаў затрымалі 12 снежня каля Курапатаў. Ноч яны правялі ў ізалятары УУС Мінскага раёну на вуліцы Францыска Скарыны ў Мінску.

Пасля суда палітыкаў адпусцілі.