Фота: Наша Ніва

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла жонка палітыка Вольга.

Актывіст Курапацкай варты Дзмітрый Казакевіч вёў стрым затрымання. Каля рэстарацыі «Поедем, поедим» супрацоўнікі міліцыі пасадзілі ў бус Паўла Севярынца і Сяргея Анянкова і павезлі іх у Бараўлянскі райаддзел міліцыі.

Па словах Казакевіча, актывістаў затрымалі праз парушэнне артыкулу 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі). Як тлумачыць Казакевіч, патрабаванні сыходзілі ад супрацоўніка ДАІ Трапезнікава: ён загадваў актывістам пакінуць праезджую частку.

Жонка Севярынца Вольга не ведае падрабязнасцяў затрымання і спадзяецца, што мужа хутка выпусцяць.

Цяпер на Курапацкай варце застаюцца Дзмітрый Казакевіч і Максім Урбановіч.