У Google трапілі звесткі ажно 52,5 мільёнаў карыстальнікаў

49
AP Photo/Paul Sakuma

У сувязі з істотнай выцечкай звестак карыстальнікаў, у карпарацыі адзначылі, што Google+ спыніць працу для звычайных карыстальнікаў значна раней, чым планавалася першапачаткова.

Выцечка звестак адбылася праз недапрацоўку у абноўленым праграмным забеспячэнні, распаўсюджаным у лістападзе, і была ліквідаваная толькі праз тыдзень. Як адзначаецца ў заяве кампаніі, непаладка закранула прыкладна 52,5 мільёнаў карыстальнікаў, праўда, пры гэтым у Google не знайшлі прыкметаў нядобрасумленнага стаўлення да інфармацыі.

Прадстаўнікі Google адзначылі, што ў сувязі з інцыдэнтам кампанія мае намер раней, чым чакалася, спыніць працу Google+ для звычайных карыстальнікаў. Планавалася, што гэта будзе зроблена да жніўня наступнага года, цяпер мяркуецца, што гэта адбудзецца да красавіка.

Поделиться ссылкой: