Невядомы паведаміў, што плошча Незалежнасці ў цэнтры Мінска замініраваная. Пра гэта інфармуе ў сацсетках сталічная міліцыя. (Праўда, чамусьці міліцыянты называюць яе “плошча Леніна”.)

“У 9.42 у аператыўна-дзяжурную службу ГУУС Мінгарвыканкама паступіла тэлефанаванне ад невядомага з паведамленнем аб замініраванні “пл. Леніна”. На месцы працуюць супрацоўнікі міліцыі, сапёрна-тэхнічнай групы ўнутраных войскаў. Праводзіцца эвакуацыя людзей”, — гаворыцца ў паведамленні міліцыі, перадае Еўрарадыё.

Плошча Незалежнасці ачэпленая міліцыяй, з гандлёвага цэнтра “Сталіца” эвакуююць людзей.

Міліцыя ачапіла плошчу Незалежнасці ў Мінску

Міліцыя ачапіла плошчу Незалежнасці ў Мінску