
Пра гэта паведаміў Глеб Лабадзенка на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
“Ушацкія ўлады ўсталявалі білборд з Васілём Быкавым. Дзякуй! А налета плануем разам з імі крутую акцыю да 95-годдзя класіка. Падрабязнасці раскрыю неўзабаве. Трэба будзе вашая дапамога. Далучыцеся?” — напісаў Лабадзенка.