Сёння я прапаную пайсці ды, «задраўшы» галаву, палюбавацца непараўнальным архітэктурным скарбам былога мястэчка Смаляны — замкам Белы Ковель. А, хутчэй, тым, што ад яго засталося.

Мы ў вёсцы Смаляны, што у Віцебскай вобласці.

Смаляны: замак Белы Ковель. Фота

Так! Перад намі нацыянальны набытак, якому, магчыма, болей за чатыры стагоддзі! Як, скажыце, не ганарыцца такім!

Смаляны: замак Белы Ковель. Фота

Зруйнаваны і разбураны замак суседзямі нашымі, маскавітамі ды шведамі, падчас войнаў 1654-1667 гг., 1700-1721 гг. Нешта, праўда, часткова аднаўлялася.

Смаляны: замак Белы Ковель. Фота

Абавязаны мы з’яўленню гэтага архітэктурнага помніка на землях Вялікага Княства Літоўскага Самуэлю Сангушку, які збудаваў яго тут у канцы 16 ст.

Смаляны: замак Белы Ковель. ФотаАле пасля паўстання 1830-1831 гг. уладаром Смалян становіцца нехта Сямёнаў. У 1847 г. яго сын прадае сцены цвярдыні, як будаўнічы матэрыял.

Смаляны: замак Белы Ковель. ФотаНават з руін новыя «гаспадары» імкнуліся атрымаць сабе выгаду. Знішчэнне помнікаў нашай гісторыі перадавалася ў іх у спадчыну.

Смаляны: замак Белы Ковель. ФотаА вось наступнаму ўладальніку мястэчка В. Цітову можам адвесіць шчыры зямны паклон. Ён спыніў знішчэнне замка ды нават правёў яго кансервацыю.

Смаляны: замак Белы Ковель. Фота

Не важна, як мы гэта называем сёння: замкам, руінамі ці ўзгоркам у тры цагліны. Галоўнае, з чым мы пойдзем да нашых нашчадкаў, у Заўтра!

Вандроўку хачу закончыць словамі: не саромейцеся сваіх руін! Гэта наша мінулае, а яго трэба ведаць, шанаваць і захоўваць усім разам.

Аўтар праекта “Нашы Руіны” Уладзімір Цвірка.

Фотаздымкі аўтара