З’явіўся новы кліп Сяргея Міхалка на песню «Ронін» праекта “Drezden”. Здымкі адбываліся ў Каньёне д’ябла ў Мікалаеўскай вобласці Украіны.

Аднайменны першы альбом праекта “Drezden” быў прэзентаваны Міхалком у канцы жніўня. Ён быў запісаны ў духу поп-культуры 1980-х.