432 года таму, 3 снежня 1586-га, з Амерыкі ў Еўропу была завезена бульба. Праўда, першай краінай, жыхары якой паспрабавалі гэтую гародніну, была Англія. Пасля былі Францыя, Італія, Германія. У Беларусі бульба вядомая з 1676 года. Яе з Шатландыі прывёз апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

Вядома, што спярша людзі ўжывалі ў ежу ліст і зялёны плод і атручваліся. Таму і ставіліся да гародніны не ласкава. У народзе бульбу доўна называлі «чортавым яблыкам».

Вось цікавы факт: у Еўропе пасля распаўсюджвання бульбы знікла эпідэмія цынгі. З дапамогай карняплода змагаліся таксама з сухотамі і шэрагам іншых хвароб.

Бульба ў Беларусі – сапраўдны нацыянальны брэнд. Сёлета нават 5 чэрвеня падчас міжнароднай выставы «Белагра 2018» прайшоў «Дзень бульбы ў Беларусі».