Недалёка ад Мінска, у Дзяржынскім раёне, размешчаная капліца-пахавальня шляхціцаў Дыбоўскіх. Пабудавана яна ў форме невялікай неагатычнай вежы. І здалёк нагадвае нават нейкі замак. Альбо, хутчэй, тое, што ад яго засталося, — руіны, канешне.

Баравое раней належала Радзівілам. Вядома, што вёска ў 1589 годзе ўваходзіла ў Койданаўскую воласць. У 1756 годзе тут была пабудавана праваслаўная царква, ў 1867-м — пачатковая школа.

Баравое: капліца-пахавальня Дыбоўскіх. ФотаДаты будаўніцтва капліцы супярэчлівыя. Адны крыніцы называць 1825 год, другія 1875-ы… У трэціх увогуле агульна значыцца 19 стагоддзе.

Калісьці на ўзгорку побач з пахавальняй стаяла драўляная праваслаўная царква. На жаль, яна была спаленая ў савецкія часы. Захавалася толькі надмагільная пліта святара.

Баравое: капліца-пахавальня Дыбоўскіх. Фота

Калі хочаце пачаць адкрываць для сябе Беларусь, збірайцеся ў Баравое. Нават узімку там надта хораша.

Фота Рамана Казлова.