Міхась Скобла

Сыну ў гімназіі задалі вывучыць на памяць лермантаўскае “Барадзіно”. Верш доўгі, два дні вучыў ды так і не вывучыў. Перашкодзіла не толькі колькасць радкоў, але і іхні сэнс. Я чуў, як сын без асаблівай ахвоты намагаўся “чужие изорвать мундиры о русские штыки” і наўслед за бравым палкоўнікам вяла паўтараў: “Ребята, не Москва ль за нами? Умрёмте ж под Москвой…” Урэшце мой гімназіст звярнуўся да мяне з пытаннем: “Тата, а чаму мы павінны паміраць пад Масквой?”

І праўда – чаму? Тое “Барадзіно” і я ў свой час вучыў – да гэтай пары памятаю. Але гэта было трыццаць пяць гадоў таму, калі Масква з’яўлялася сталіцай нашай краіны, і нас, школьнікаў, туды на экскурсію вазілі. Спявалі мы тое “Барадзіно” і ў савецкім войску, ідучы ў параднай “каробцы”, – так гарланілі, што генералы на трыбуне вушы затулялі. Што ж, “быў час, быў век, была эпоха”…

Але чаму павінен зубрыць “Барадзіно” з яго расійскімі патрыятычнымі мантрамі юны грамадзянін незалежнай Беларусі? Ці не дэфармуе яго псіхіку гэта самурайскае “умрёмте под Москвой”? І чаму ён – разам з усёй Расіяй – мусіць помніць пра дзень Барадзіна?…

Калонку Міхася Скоблы чытайце ў газеце «Народная Воля» за 4 снежня