Міхась Скобла

Апошнім часам толькі надмагільныя помнікі ў нашай краіне ўсталёўваюцца без шуму і пылу. Усе астатнія – абавязкова са скандалам, з падзелам грамадства на варожыя лагеры, якія змагаюцца між сабой на ўсіх даступных медыяпляцоўках. Так было з помнікамі князю Альгерду і Аляксандру Неўскаму ў Віцебску. Так было з помнікам Пушкіну ў Магілёве, на якім скульптар неабачліва змясціў ці не самы “імперскі” верш паэта “Клеветникам России”. Так было (і ёсць) з помнікам гарадавому ў Мінску, які абвешчаны недатыкальным, як японскі мікада.

А ўсё таму, што ў галовах адказных за вулічныя помнікі чыноўнікаў – ідэалагічна гістарычная куламеса, пазбавіцца ад якой ім ніяк не ўдаецца. Яны і радыя былі б, але… Ну вось, скажам, БНР у нас афіцыйна прызнаéцца спробай стварэння беларускай дзяржаўнасці. Але ж і БССР туды ж шлях нібыта пратоптвала. А ўвогуле, сапраўдная незалежнасць РБ толькі з 1994 года пачалася… І сядзіць чыноўнік, чухае патыліцу: дазваляць шыльду на доме БНР вешаць ці не дазваляць…

Калонку Міхася Скоблы чытайце ў газеце «Народная Воля» за 30 лістапада