Сёння мы накіроўваемся ў Асвею, невялічкі гарадок у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці.

Існуе паселішча з самага пачатку XV ст. Было вядома як цэнтр воласці ў межах Полацкіх зямель. З пачатку XVІ ст. уваходзіла ў склад Полацкага ваяводства ВКЛ.

Асвея: сядзібна-паркавы комплекс. ФотаЗ 1505 г. мястэчка Асвея належыць полацкаму ваяводзе Станіславу Глябовічу. Затым тут гаспадарыць род Кішкаў, ад іх ужо сядзібу набывае Леў Сапега.

Асвея: сядзібна-паркавы комплекс. ФотаКаля 150 гадоў Сапегі валодаюць Асвеей. А ў 1749 г. з’яўляецца новы гаспадар — мінскі ваявода Ян Аўгуст Гільзен, вядомы як фундатар будаўніцтва каталіцкіх святынь.

Асвея: сядзібна-паркавы комплекс. ФотаМенавіта пры Яне Аўгусце Гільзене ў 1782 г. будуецца велізарны палац — з цэглы, у стылі класіцызму, з рысамі італьянскіх віл часоў Рэнесансу.

Асвея: сядзібна-паркавы комплекс. ФотаТрэба пазначыць, што з 1695 г. Асвею называлі горадам. У яго межах існаваў кляштар місіянераў, гатычны касцёл, які быў савецкай уладай знішчаны у 1937 г.

Асвея: сядзібна-паркавы комплекс. ФотаПрацавалі вучылішчы, дзейнічалі габрэйскія малітоўныя дамы, аптэкі, два разы на год у горадзе ладзіліся кірмашы, вядомыя аж у Ліфляндзіі ды Прусіі.

Асвея: сядзібна-паркавы комплекс. ФотаРазам з палацам быў закладзены пейзажны парк, які і сёння з’яўляецца лепшым узорам паркавага мастацтва Віцебшчыны.

Асвея: сядзібна-паркавы комплекс. ФотаБольшая палова палаца зруйнаваная. Але нават тое, што засталося, ўражвае, а ў цішыні парку, здаецца, вітае столькі пяшчоты і натхнення… Столькі жалю…

Аўтар праекта “Нашы Руіны” Уладзімір Цвірка.

Фотаздымкі аўтара