Фота Пэтэрыса Залітыса

Арганізатар і першы дырэктар беларускай школы ў Рызе, сузаснавальнік Таварыства беларускай культуры «Світанак» у Латвіі, кіраўнік аб’яднання беларусаў-мастакоў Балтыі «Маю гонар» Вячка Целеш уганараваны Думай (гарадкой радай) Рыгі.

Вячка Целеш атрымаў прыз году ад Рыскай Думы
Фота Пэтэрыса Залітыса

Мастак і выкладчык атрымаў прыз году ў намінацыі «За шматгадовы ўнёсак у адукацыю».

Узнагароду ўручыла старшыня Камітэту па адукацыі, культуры і спорту Рыскай Думы Эйжэнія Алдэрманэ.