Фота: pixabay.com

Каментатараў на сайтах у Беларусі будуць ідэнтыфікаваць і праз акаўнты ў сацсетках.

Дагэтуль называўся варыянт актывацыі ўліковага запісу на сайце праз СМС, атрыманы на нумар мабільнага тэлефона, пазначанага ў карыстальніцкім пагадненні, перадае Еўрарадыё.

Як паведамлялася раней, нядаўна Саўмін зацвердзіў парадак папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальніка інтэрнэт-рэсурса. Яму давядзецца заключаць дамову з уладальнікам сайта. Для гэтага трэба «засвяціць» свой нумар мабільнага тэлефона. У інтэрв’ю газеце «Беларусь сегодня» супрацоўніца Міністэрства інфармацыі Вікторыя Мялешка паведаміла, што азначае ў дакуменце «іншых ідэнтыфікацыйных дадзеных і тэхнічных сродкаў, якія дазваляюць ідэнтыфікаваць асобу карыстальніка». Паводле яе слоў, карыстальнік можа выкарыстаць для ідэнтыфікацыі свой акаўнт у сацыяльнай сетцы.

У Беларусі абавязковая ідэнтыфікацыя карыстальнікаў на сайтах уводзіцца з 1 снежня. Гэтага патрабуе абноўлены закон «Аб СМІ».