У Мінск з Кіева вярнулі амаль 50 расейцаў, якія ляцелі самалётамі «Белавія»

222
Нацыянальны аэрапорт «Мінск» ©Shutterstock

Почти пятьдесят граждан России, которые летели в Киев через Минск, вернули в белорусский столицу, так как их не пропустили украинские пограничники. Информацию подтверждает Государственный пограничный комитет Беларуси.

Амаль пяцьдзесят грамадзян Расіі, якія ляцелі ў Кіеў празь Мінск, вярнулі ў беларускую сталіцу, бо іх не прапусьцілі ўкраінскія памежнікі, паведамляе Tut.by. Інфармацыю пацьвердзіў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, перадае Радыё Свабода.

Паводле інфармацыі расейскіх «Известий», увечары 26 лістапада памежнікі Ўкраіны не пусьцілі ў краіну каля 30 расейцаў, якія прыехалі ў Кіеў (аэрапорт Жуляны) рэйсамі «Белавія». Авіякампанія павінна была адправіць расейцаў назад у Мінск першым жа рэйсам.

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі ў размове з Tut.by пацьвердзілі інфармацыю аб вяртаньні некаторых расейцаў.

«Пачынаючы з учорашняга дня амаль 50 чалавек вярнулі ў Мінск. Гэта закранула чатыры рэйсы „Белавія“: тры ўчора і яшчэ адзін сёньня. Самая шматлікая група вернутых была сёньня. Калі ўчора вярнуліся 12 чалавек, дык сёньня — 35», — распавёў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Антон Бычкоўскі.

Бычкоўскі адзначыў, што да ўсіх гэтых расейцаў у беларускіх памежнікаў на вылеце пытаньняў ня ўзьнікла.

«Прычына няпропуску не называецца. Інфармацыі ад дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны па змяненьні парадку перасячэньня мяжы замежнымі грамадзянамі, у тым ліку Расейскай Фэдэрацыі, не паступала», — паведаміў Бычкоўскі.

Мінскі аэрапорт як транзытны для палётаў ва Ўкраіну выкарыстоўваюць у тым ліку пасажыры ўкраінскай авіякампаніі «МАУ». Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, з гэтых рэйсаў грамадзян Расейскай Фэдэрацыі ў Мінск не вярталі.

Расея і Ўкраіна спынілі прамыя авіязносіны паміж краінамі 25 кастрычніка 2015 году. З тых часоў грамадзяне абедзьвюх краін вымушаныя дабірацца транзытам, празь іншыя дзяржавы, часта — празь Мінск.

З ваенным становішчам гэта ня зьвязана — Памежная служба Ўкраіны

У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны не пацьвярджаюць інфармацыю аб колькасьці грамадзян Расіі, якім сёньня адмовілі ва ўезьдзе на ўкраінскую тэрыторыю.

«Звычайна, пасьля агрэсіі Расіі супраць Украіны, якая пачалася ў 2014 годзе, мы больш пільную ўвагу скіроўваем менавіта на грамадзян Расіі. Згодна з украінскім заканадаўствам, мы можам адмовіць замежным грамадзянам ва ўезьдзе, калі яны ня могуць пацьвердзіць мэту сваёй паездкі або ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы», — паведамілі Свабодзе ў прэсавым цэнтры Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны.

У той жа час, паводле прадстаўніка прэсавага цэнтру, сёньняшнія дзеяньні ўкраінскіх памежнікаў у аэрапорце не зьвязаныя з увядзеньнем ваеннага становішча ў 10 абласьцях Украіны:

«Ваеннае становішча будзе абвешчана толькі з заўтрашняга дня. Цяпер мы рыхтуем дакумэнты, якія вызначаць дзеяньні нашых падразьдзяленьняў на ўсіх участках мяжы пасьля ўвядзеньня асаблівага прававога рэжыму. Пакуль мы працуем у звычайным рэжыме».

26 лістапада Вярхоўная Рада Ўкраіны зацьвердзіла законам указ прэзыдэнта Пятра Парашэнкі аб увядзеньні ваеннага становішча ў сувязі з «чарговым актам агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі 25 лістапада ў раёне Керчанскай пратокі супраць караблёў Ваенна-марскіх сілаў Украіны». ​

Поделиться ссылкой: