І гэты подпіс мае ўжо сваю гісторыю.

Аўтограф Ніла Гілевіча да 25-годдзя Таварыства беларускай мовы

Былы старшыня Таварыства беларускай мовы, а цяпер выконваючы абавязкі рэктара Нацыянальнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча Алег Трусаў змясціў здымкі на старонцы ў “Фэйсбуку” з подпісам: “Прапаную вам азнаёміцца з аўтографам Ніла Гілевіча на старонцы аднаго з яго апошніх зборнікаў вершаў “З божай ласкі – дасеўкі”. Аўтограф дадзены да 25-годдзя Таварыства беларускай мовы. Таксама ў зборніку ёсць і добры прыжыццёвы здымак нашага Народнага паэта”.

З дазволу Алега Трусава змяшчаем здымкі на сайце “Народнай Волі”.